You are here: Беларускі ЧАС Новости в мире Новости Америки 30-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі

Погляд з-за акіяна. Да падзей у Менскам метро

Недоступен ни однин перевод.

11 красавіка 2011 года ў Менскам метро на станцыі Окрябрьская быў праведзены терракт. З прычыны выбуху ўтварылася варонка пярокругам каля 80см. 12 чалавек загінула і каля 130 былі шпіталяваныя. Немагчыма вярнуць загінулых, але магчыма ўсвядоміць праўдзівыя матывы які адбыўся, а ўсвядоміўшы працаваць на апярэджанне і выкараненне гэтых чыннікаў. Чтож, давайце па-парадку.

Подробнее ... Погляд з-за акіяна. Да падзей у Менскам метро  

30-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі

PDFПечатьE-mail

Недоступен ни однин перевод.

У беларускім грамадска-рэлігійным цэнтры канадскага горада Таронта адбылася юбілейная, 30-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі, арганізаваная Згуртаваннем беларусаў Канады (ЗБК) і Беларуска-Амерыканскім Задзіночаннем (БАЗА). Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі адбываюцца кожныя два гады, пачынаючы ад 1952 года.

 

 

 

Адной з галоўных тэмаў сустрэчы стала пытаньне праблемаў сучаснай беларускай эміграцыі.

Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі ладзяцца рэгулярна раз на два гады, пачынаючы з 1952-га году. На сустрэчу прыязджаюць беларусы з розных гарадоў Канады й ЗША, а таксама запрошаныя госьці зь Беларусі. Пра гісторыю гэтага мерапрыемства распавядае гісторык беларускай эміграцыі Алег Гардзіенка.

 

 

Паводле словаў старшыні ЗБК спадарыні Валянціны Шаўчэнка, Сустрэча прайшла паспяхова, усё запланаванае было зроблена. Як вынік дыскусій па круглых сталах былі прынятыя рэзалюцыі, якія падаем ніжэй.

 

Удзел у мерапрыемствах узяло больш за 70 чалавек. Часткова гэта былі тыя, хто і раней браў удзел у Сустрэчах, але было таксама і шмат новых удзельнікаў. Ва ўсіх, хто сабраўся на Сустрэчу, быў цудоўны настрой, панавала атмасфера яднання, а гэта, на думку спадарыні В.Шаўчэнка, надзвычай важна. Яна падкрэсліла, што Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі – гэта не з’езд нейкіх арганізацый, а перш за ўсё сустрэча беларусаў, незалежна ад таго, належаць яны да нейкіх суполак або не. Сюды прыходзяць усе, хто зацікаўлены. “Вядома, - гаворыць сп. Валянціна, - мы спадзяемся, што потым яны захочуць далучыцца да нашых арганізацыяў, але гэта мусіць быць уласным выбарам кожнага”.

 

Пасля малітвы за беларускі народ Сустрэчу адкрыла старшыня ЗБК спадарыня Валянціна Шаўчэнка. З вітальнымі словамі да ўдзельнікаў Сустрэчы выступілі: старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі спадарыня Івонка Сурвілла, старшыня Галоўнай Управы Беларуска-Амерыканскага Задзіночання спадарыня Ганна Сурмач, старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ спадар Зянон Пазняк, лідары рэгіянальных беларускіх суполак ЗША і Канады. Прывітанне ад Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» зачытала пісьменніца Вольга Іпатава.

 

Галоўнай тэмай першага дня Сустрэчы былі “Праблемы сучаснай беларускай эміграцыі”. Падчас круглых сталоў удзельнікі форуму абмеркавалі наступныя пытаньні: “Рынак працы” (з дакладам выступала Зіна Гімпелевіч), “Захаванне і падтрымка беларускай культуры на эміграцыі” (дакладчыкі – Вольга Іпатава і Зянон Пазняк), “Сям’я і эміграцыя” (выступалі Пётра Мурзёнак і з Беларусі праз Skype – Надзея Лявончанка). Працаваў стол прававой дапамогі па пытаннях эміграцыі. Быў наладжаны продаж кніг, а таксама зарганізаваная цудоўная мастацкая выстава. Усе, хто хацеў прадставіць на ёй свае творы, мелі магчымасць гэта зрабіць.

 

А ўвечары першага дня ўдзельнікаў чакала цудоўная культурная праграма: выступалі паэты, прафесійныя музыкі. Людзі нібыта апынуліся дома, у роднай Беларусі. Канцэрт адкрыўся літаратурна-музычнай кампазыцыяй з удзелам атаўскага дуэта «Кантабіле» (скрыпачка Улада Шамецька і гітарыст Міхась Рыкаў) і паэтаў Юрася Шамецькі і Пятра Мурзёнка. У другім аддзелянні зь беларускімі народнымі песьнямі выступала Святлана Літвінава, якая ўжо традыцыйна спявае на Сустрэчах беларусаў Паўночнай Амерыкі, а таксама Валянціна Шаўчэнка, якая выконвала беларускія рамансы. Потым наладзілі “беларускае караоке”. Усе былі шчаслівыя і не хацелі разыходзіцца.

 

На другі дзень удзельнікі Сустрэчы адправіліся ў пілігрымку да Беларускага памятнага крыжа ў Мідландзе. Там адбылася прэзентацыя кніг беларускіх аўтараў на эміграцыі. З уступным словам выступіла Вольга Іпатава. У прэзентацыі таксама прымалі ўдзел Ганна Сурмач, Зіна Гімпелевіч, Зянон Пазняк, Юрась Шамецька і Пётра Мурзёнак. Была прынята канчатковая рэзалюцыя, у якой удзельнікі сустрэчы выказаліся за захаваньне адметнай беларускай прысутнасьці за межамі Беларусі, выказаліся за падтрымку беларускай мовы, культуры і традыцый сярод беларускай супольнасці Амерыкі і Канады.

 

Увечары фальклорны тэатр “Яваровы людзі” пад кіраўніцтвам Віялеты Кавалёвай паказаў прэм’еру мюзікла “То-То-То!”. Пасля спектакля фольк-гурт зладзіў для гледачоў вячоркі з танцамі ды спевамі. Некаторыя танчылі так, што аж пападалі, і нікому не хацелася, каб гэтае свята заканчвалася. Як зазначае сп. Валянціна Шаўчэнка, ідэі любові да Беларусі аб’ядналі людзей, а гэта выдатны пачатак для сур’ёзных здзяйсненняў на карысць нацыі. Ад імя Згуртавання беларусаў Канады спадарыня Валянціна выказвае шчырую падзяку ўсім, хто самааддана дапамагаў у падрыхтоўцы Сустрэчы. Знайсці час, сілы і магчымасці для гэтага бывае вельмі нялёгка, а таму гэтая дапамога надзвычай каштоўная.

 

Наступная, 31-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі адбудзецца ў 2014 г. у Злучаных Штатах Амерыкі.

У канун прэзыдэнцкiх выбарау

Маёй Беларусі

Маёй любай зямлі шлю паклон,
Беларусь з яе святам віншую!
Пажаданні ёй шчырыя шлю
-Дзе ты знойдзеш краіну такую?!

Не злічыць, колькі гора было
I ахвяр на шляху тваім цяжкім,
Колькі войн праз цябе пралягло
Да таго, як ты стала сучаснай.

Я заўжды шчырым сэрцам з табой,
Край, дзе юнасць прайшлі і маленства,
Дзе магілы радзімых бацькоў.
I няма даражэй таго месца...

Тыя, з колерам неба, палі
I грачышныя, з колерам ружы...
Яны ў сэрцы навекі маім,
Не пагасіць той памяці сцюжа.

Веру ў сілы твае, мая Белая Русь,
Добрых поспехаў у справах жадаю.
Хай імкненні твае, што шануе народ,
Цэлы свет і пайме, і прызнае.

Любоў Андрэеўна Грынкевіч
Эстонія

Белорусское печатное издание в США «Беларускi час» www.belchas.com предлагает сотрудничество всем, кто хочет продвигать свои товары и услуги на американском и канадском рынках, а также предпринимателям, компаниям и госучреждениям, заинтересованным в поиске деловых партнеров в США.

Ваша реклама и объявления будут размещены бесплатно!!!

Готовые рекламные проекты и объявления (на русском, белорусском или английском языках), и любые предложения высылайте на e-mail: beltimes@mail.ru

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ СЕГОДНЯ
Газета "Белорусский Час"



Rating All.BY