You are here: Беларускі ЧАС Новости в мире Новости Америки Вітаўт Кіпель: Калі маладыя захочуць, працяг будзе

Беларусь поддержит одаренных школьников и студентов

Недоступен ни однин перевод.

Специальный фонд президента Беларуси по социальной поддержке одаренных учащихся и студентов назначил стипендии и поощрения денежными премиями 819 учащимся и студентам.

Вітаўт Кіпель: Калі маладыя захочуць, працяг будзе

PDFПечатьE-mail

Недоступен ни однин перевод.

30 траўня ў 1927 годзе нарадзіўся Вітаўт Кіпель, беларуска-амэрыканскі грамадзкі дзяяч, публіцыст, дасьледнік. Дырэктар Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Пра пляны на будучыню, пра сытуацыю ў беларускай эміграцыі разпавядае спадар Вітаўт Кіпель.


- Зь якімі думкамі сустракаеце юбілей?

- У плянах шмат кніжак. Для нас цяпер галоўнае – закончыць кніжку – даведнік пра эміграцыю. Ня толькі друк на эміграцыі, але і радыё на эміграцыі, і музыка на эміграцыі, розныя выданьні, манумэнты. З гэтым шмат працы, праверак, трэба ў бібліятэкі ісьці, пераглядаць газэты... Адным словам, у поўным працоўным напоры сустракаю свой дзень народзінаў.

Яшчэ й іншыя кнігі робім. Вось Запруднік падрыхтаваў пра фэстывалі мовы й музыкі, што эміграцыя рабіла. Работы хапае інтэлектуальнай.

- Распавядзіце падрабязьней пра даведнік?

- Першая кніжка выйшла ў 2003 годзе – «Друк на эміграцыі», потым у 2006-м разам з Акадэміяй навук Польшчы – «Беларускі друк на эміграцыі». Мы рашылі гэтую кніжку пашырыць. Ня толькі друк. На эміграцыі было выдадзена 50 кружэлак. У 20-х гадах Варонка пачынаў радыё. Радыё было шмат. У Амэрыцы ў некалькіх гарадах, у Аўстраліі, у Францыі. Выдаваліся мэмарыяльныя капэрты. Гэты том будзе ўключаць усё, што рабілася крэатыўнага.

Цяпер мы робім значна шырэй. Мы ўключым тое, што рабілася ў краінах не кірылічнага і не лацінкавага альфабэту. Што ў арабскіх краінах, на далёкім Усходзе выдавалася беларускага. Я падазраю, у Японіі было шмат пра Судзілоўскага. Трэба паглядзець.

- Вы кажаце «мы», хто вам дапамагае? Ці далучаюцца да працы людзі з маладой эміграцыі?

- У асноўным я раблю зь Лявонам Юрэвічам. Але далучаюцца. Цяпер інстытут праходзіць стадыю рэарганізацыі, трэба ўнесьці зьмены ў статуце, бо назоў зьмяніўся. Ёсьць новыя сябры, іх некалькі дзясяткаў, якія заявілі ахвоту належаць да БІНІМу. Трэба распрацаваць фармуляры, уступныя анкеты. Бо тое, што ў нас ёсьць, прыстасаванае да эміграцыі ранейшай, пасьляваеннай.

- А ці зьбіраецеся перавыдаць тое, што рабілася ў 80-х гадах, на пачатку вашае працы ў БІНІМе?

- Гледзячы што. Манаграфічныя працы, прыкладам сэрыя «Беларускія паэты і пісьменьнікі»: Дудзіцкага, Салаўя перавыдалі на Бацькаўшчыне, плянуем перавыдаць Віцьбіча і Цэлеша. Плянуем давесьці да сёньня Скарыніяну, над якой Тумаш працаваў. Працы, якія рабіліся ў 80-х – мы іх плянуем перавыдаць на Бацькаўшчыне. Чытач наш – у Беларусі, у асноўным.

- А з кім у справе распаўсюду на Бацькаўшчыне супрацоўнічаеце?

- Больш за ўсё дапамагаюць Гардзіенкі – Алег і Натальля. Уладзімер Арлоў, Зьміцер Саўка дапамагалі. Шмат хто дапамагае зьбіраць матэрыял. Ёсьць людзі, якія спрыяюць.

- А ці не спрабуеце распаўсюджваць празь інтэрнэт?

- Ня ведаю, ці пусьцілі пэрыёдык «Запісы» ў інтэрнэт. Поўнасьцю пайшла кніжка «Беларусы ў ЗША». Першая кніга выйшла ў 1993 годзе пад рэдакцыяй Сяргея Шупы тыражом 5000 асобнікаў, разышлася. А ў 1999-м мы зрабілі англамоўнае выданьне «Беларусы ў ЗША». Яно поўнасьцю у інтэрнэце разам з тлумачэньнем. Мы плянуем, каб «Запісы» былі ў інтэрнэце.

- Як вы ўвогуле ацэньваеце сытуацыю ў беларускай эміграцыі?

- Калі маладыя людзі, якія пераяжджаюць на Захад, на стала ці часова, калі яны захочуць працаваць, дзейнасьць будзе працягвацца: акадэмічная і палітычная. Ёсьць цэрквы, пры якіх ёсьць грамадзкія асяродкі, усё залежыць ад людзей, наколькі яны будуць ахвочыя да працы. Энтузіязм невялікі. Але сям-там маладыя людзі ўключыліся ў працу. Нават калі адзінкі будуць працаваць, дзейнасьць будзе працягвацца. Гэтага вымагае палітычнае жыцьцё нашае нацыі. Трэба, каб на Захадзе нейкі голас быў беларускі.

 

У канун прэзыдэнцкiх выбарау

Маёй Беларусі

Маёй любай зямлі шлю паклон,
Беларусь з яе святам віншую!
Пажаданні ёй шчырыя шлю
-Дзе ты знойдзеш краіну такую?!

Не злічыць, колькі гора было
I ахвяр на шляху тваім цяжкім,
Колькі войн праз цябе пралягло
Да таго, як ты стала сучаснай.

Я заўжды шчырым сэрцам з табой,
Край, дзе юнасць прайшлі і маленства,
Дзе магілы радзімых бацькоў.
I няма даражэй таго месца...

Тыя, з колерам неба, палі
I грачышныя, з колерам ружы...
Яны ў сэрцы навекі маім,
Не пагасіць той памяці сцюжа.

Веру ў сілы твае, мая Белая Русь,
Добрых поспехаў у справах жадаю.
Хай імкненні твае, што шануе народ,
Цэлы свет і пайме, і прызнае.

Любоў Андрэеўна Грынкевіч
Эстонія

Белорусское печатное издание в США «Беларускi час» www.belchas.com предлагает сотрудничество всем, кто хочет продвигать свои товары и услуги на американском и канадском рынках, а также предпринимателям, компаниям и госучреждениям, заинтересованным в поиске деловых партнеров в США.

Ваша реклама и объявления будут размещены бесплатно!!!

Готовые рекламные проекты и объявления (на русском, белорусском или английском языках), и любые предложения высылайте на e-mail: beltimes@mail.ru

НОВОСТИ БЕЛАРУСИ СЕГОДНЯ
Газета "Белорусский Час"



Rating All.BY